Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Барадзеня заняў пасаду першага прарэктара Акадэміі кіравання. Пры гэтым ён застаецца і дэпутатам.
фота house.gov.by
Яго імя згадваецца на сайце навучальнай установы.
Перад сваім з'яўленнем ў шэрагах дэпутатаў Барадзеня быў дэканам факультэта маркетынгу БДЭУ.
Барадзеня нарадзіўся ў 1972 годзе ў Драгічынскім раёне. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт па спецыяльнасці «інжынер лясной гаспадаркі», пасля вучыўся з БДЭУ і Акадэміі кіравання.