Правесці асвячэнне дарог, на якіх часцей за ўсё здараюцца аварыі, святара папрасілі супрацоўнікі ДАІ аддзела ўнутраных спраў Баранавіцкага райвыканкама, паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці.
— Мы гатовыя прымаць усе магчымыя захады, каб знізіць колькасць аварый на дарогах Баранавіцкага раёна, — падкрэсліў Андрэй Пераход, начальнік АДАІ Баранавіцкага РАУС. — Таму і звярнуліся па дапамогу да царквы.
У гэты ж дзень айцец Аляксандр асвяціў будынак Баранавіцкага РАУС і службовы транспарт міліцыянераў.
0
0
0
0
0
0