Тайфун «Мангхут» абрынуўся на паўднёвы Кітай пасля таго, як прынамсі 64 чалавекі загінулі ад яго на Філіпінах, паведамляюць інфармагенцтвы.

Больш за 2,4 мільёна чалавек пакінулі свае дамы ў правінцыі Гуандонг на поўдні Кітаю. Амаль 50 тысяч рыбацкіх суднаў вярнуліся ў парты.

На Філіпінах акрамя прынамсі 64 загінулых яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек зніклі без вестак, паведамляе Associated Press са спасылкай на ўлады краіны.

Ад стыхіі пацярпелі ня менш за 5,7 мільёна чалавек. Паводка, выкліканая тайфунам, разбурыла сотні дамоў на выспах, а таксама некалькі аэрапортаў.

Больш за ўсё пацярпелі горныя раёны, дзе моцныя дажджы справакавалі апоўзні. Там хуткасьць ветру дасягала 145 км/г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0