Запіс з камер відэаназірання, размешчаных на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава, апублікавала ГУУС Мінгарвыканкама.
Міліцыя паведамляе, што кіроўца 1971 года нараджэння ехаў за рулём, не маючы правоў. Больш за тое, ён быў п'яны. Яго «Мазда» рухалася па праспекце ў бок цэнтра. Ён паехаў на чырвонае і ўрэзаўся ў «Ладу Веста». У выніку «Мазда» вылецела на тратуар, а потым і ў падземны пераход. Шчасце, што там у гэты момант ніхто не ішоў.
Кіроўцу «Мазды» затрымалі. У дачыненні да яго складзены адміністрацыйныя пратаколы, праводзіцца праверка.