Нябачаны раней заморскі цуд — змяіны агурок (па-навуковаму «трыхазант змеепадобны») — вырас на дачным участку Аліцыі Трафімовіч у Ліпніках, што ў Пастаўскім раёне. Жанчына даўно цікавіцца рознымі экзатычнымі гароднінай і садавіной. На яе агародзе чаго толькі няма! Насеннем гэтай расліны падзялілася з ёй знаёмая.

Вясной яго высадзіла, а ўлетку заўважыла, што на зямлі трыхазанту не вельмі камфортна, ён стаў падбірацца бліжэй да яблыні, і тут яму ўжо было дзе разгуляцца. Аказалася, што змяіны агурок родам з М’янмы і адносіцца да сямейства ліян. Трыхазант Аліцыі Нікадзімаўны вырас даўжынёй 1 метр. 

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?