Сэрвіс Numbeo, які параўноўвае статыстыку злачынстваў у свеце, апублікаваў рэйтынг самых бяспечных гарадоў 2018 года. Поўны спіс размешчаны на афіцыйным сайце Numbeo.

Спецыялісты сэрвісу прааналізавалі ўзровень злачыннасці ў 327 гарадах і назвалі самым бяспечным горадам сталіцу ААЭ Абу-Дабі. Індэкс злачыннасці тут склаў 13,63%, а індэкс бяспекі - 86,37%.

За ім ідзе горад Доха ў Катары (індэкс злачыннасці - 14,48%), а далей Базэль у Швейцарыі (16,01%). У дзясятку самых бяспечных таксама ўвайшлі Сінгапур (16,23%), Квебек (16,43%), Осака (16,77%), Токіа (16,86%), Бэрн (17,24%), Мюнхен (17,45%) і Цюрых (19,01%).

Мінск у рэйтынгу бяспечных гарадоў апынуўся на 36-м месцы. Індэкс злачыннасці тут склаў 25,88%.

Напрыклад, Любляна — на 34-м месцы (індэкс — 24,97%), Заграб — 37-ы (26,01%), Прага — 44-я (27,55%), Вільня — 63-я (30,90%), Варшава — 71-я (33,45%), Масква — 184-я (45,98%), Кіеў — 198-ы (47,90%). Разам з тым Тбілісі — 16-ы, а Талін — 17-ы (20,46%).

У пяцёрку самых крымінальных гарадоў уваходзяць: Дурбан (Паўднёвая Афрыка), Фарталеза (Бразілія), Порт-Морсбі (Папуа — Новая Гвінея), Каракас (Венесуэла), Сан-Педра-Сула (Гандурас).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?