Бязвіз не прывёў да значнага росту правапарушэнняў з боку замежнікаў, якія прыязджаюць, паведаміў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун у эфіры АНТ.
«МУС пастаянна маніторыць міграцыйны паток, і пэўная лібералізацыя (візавага рэжыму) не прывяла да росту злачыннасці і правапарушэнняў з боку гэтай катэгорыі грамадзян», — сказаў Бягун.
Сёлета ў ліпені быў падпісаны ўказ, паводле якога тэрмін бязвіза для замежнікаў быў павялічаны да 30 сутак. Бязвізавым рэжымам скарысталіся больш за 200 тысяч замежных грамадзян.
0
0
0
0
0
0