Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся на працягу сутак адмяніць «начны сухі закон», які ў якасці эксперыменту быў уведзены з 1 кастрычніка ў Мінску і некаторых райцэнтрах. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

«Прэзідэнт, азнаёміўшыся з прадастаўленай яму інфармацыяй, прыняў рашэнне на працягу сутак адмяніць гэтыя непрадуманыя рашэнні», — заявілі ў Адміністрацыі.

Чыноўнікі прыводзяць матывацыю: маўляў, змагацца з алкагалізмам трэба не такімі забаронамі, якія могуць прывесці да росту ценявога рынку і крымінальнай сферы.

«З іншага боку, попыт заўсёды знаходзіць прапанову. Продажы з-пад крыса тымі ж таксістамі, рост ужывання любых вадкасцяў з утрыманнем спірту, праблема кантрафакту ва ўмовах немагчымасці кантраляваць сітуацыю ў рамках цывілізаваных умоў гандлю… І як вынік, павелічэнне колькасці правапарушэнняў і алкагольных атручванняў, дадатковая нагрузка на сістэму аховы здароўя і расход бюджэтных сродкаў. Усё гэта таксама найбольш імаверныя наступствы падобных забаронаў», — тлумачыцца ў «ананімным» каментары Адміністрацыі прэзідэнта.

Чытайце: У Мінску ўводзіцца начны сухі закон — у супермаркетах не будзе ні піва, ні гарэлкі

Чытайце: «Я сама выпіваю, але…» Мінчукі амаль адзінагалосна падтрымалі начны сухі закон

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0