Найбуйнейшы прадуктовы рытэйлер у Беларусі «Еўрагандаль» плануе ў найбліжэйшыя тыдні размясціць акцыі ў Лондане, а ацэнка кампаніі можа перавысіць $3 мільярды, паведамілі Reuters крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Адна з крыніц сказала, што мяркуецца прадаць акцыі на суму $300 мільёнаў.

З 2014 па 2017 год кампанія павялічыла колькасць крам больш чым у два разы да 627.

Калі параўноўваць «Еўрагандаль» з такімі канкурэнтамі падобных маштабаў, як Dino Polska і турэцкая BIM, кошт беларускай кампаніі можа складаць каля $3,4 мільярда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0