Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел правеў службу ў гонар пачатку будаўніцтва храма, які будуецца на сродкі Міхаіла Гуцэрыева. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні падкантрольнай расійскаму бізнэсмену кампаніі «Сертус Авія», якая з'яўляецца забудоўшчыкам аб'екта, паведамляе Tut.by.

Фота: прэс-служба «Сертус Авія».

Фота: прэс-служба «Сертус Авія».

Храмавы комплекс знаходзіцца ў аграгарадку Шаршуны пад Мінскам. Ён будзе выкананы «ва ўнікальным для Беларусі старажытна-візантыйскім стылі», гаворыцца ў паведамленні.

У рамках традыцыйнага царкоўнага абраду Мітрапалітам Паўлам закладзены камень і памятная грамата.

Завяршыць будаўніцтва комплексу плануецца ў кастрычніку 2019 года.

Фота: прэс-служба «Сертус Авія».

Фота: прэс-служба «Сертус Авія».

Храм будуецца каля «дачы» Міхаіла Гуцэрыева. Дакладней сядзібы з домам прыёмаў, у якую перабудавалі базу адпачынку Упраўлення справамі прэзідэнта Беларусі «Краснасельскае». «Я клянуся, што пабудаваў сабе дом на свае асабістыя грошы. А то напісалі, што гэта чарговая рэзідэнцыя Лукашэнкі», — каментаваў бізнэсмен.

«Аднойчы прэзідэнт мне сказаў: «Слухай, на балансе Упраўлення справамі прэзідэнта ёсць база адпачынку побач з возерам. Яна вельмі занядбаная. У нас няма грошай, каб яе зрабіць. А ты тут ужо пускаеш карані. Хопіць матацца. З раніцы прыляцеў, вечарам назад». Гэта была база адпачынку «Краснасельскае», стары будынак, які я купіў за грошы, заплаціўшы ў бюджэт Беларусі. Я адразу не хацеў будаваць вялікі дом. Але потым, пабываўшы ў тым месцы, а прырода там неапісальная, пагадзіўся. У мяне яшчэ ёсць абавязацельства пабудаваць побач царкву для вернікаў. Думаю, у наступным годзе пабудуем. Таму з гэтай гісторыяй усё банальна проста. Без задніх думак. Я хачу звязаць сваю будучыню з Беларуссю», — растлумачыў Гуцэрыеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0