Падчас варты на ўезьдзе ў рэстарацыю «Паедзем, паядзім» 3 кастрычніка абаронцы Курапатаў спынілі машыну дырэктаркі забаўляльнай установы Сьвятланы Дубковай, паведамляе «Радыё Свабода».

Сьвятлана Дубкова зрывае з плоту плякаты пратэстоўцаў, чэрвень 2018

Сьвятлана Дубкова зрывае з плоту плякаты пратэстоўцаў, чэрвень 2018.

Дубкова выклікала супрацоўнікаў ДАІ, якія прыехалі на месца. У выніку канфлікту за «непадпарадкаваньне міліцыі» затрымалі сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца. Пра гэта палітык пасьпеў паведаміць карэспандэнту Свабоды, на момант публікацыі яго тэлефон не адказвае.

Севярынец мяркуе, што яго будуць судзіць 4 кастрычніка.

Павал Севярынец падчас пікетаваньня «Поедем поедим»

Павал Севярынец падчас пікетаваньня «Паедзем, паядзім».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?