Фота Прессбол

Фота Прессбол

Сёння БАТЭ правядзе першы хатні матч групавога раўнду Лігі Еўропы. На «Барысаў-Арэне» барысаўскі клуб прымае ПАОК з Салонікаў. Пачатак а 22-й. Трансляцыя — на «Беларусь-5».

Нягледзячы на позні пачатак гульні і халоднае надвор'е, галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага выказаў спадзеў, што заўзятары прыйдуць на матч. 

«Спадзяюся, заўзятары прыйдуць. І яшчэ больш спадзяюся, што мы іх не расчаруем», — цытуе словы Багі на перадматчавай канферэнцыі Прессбол.

Нагадаем, што ў першым матчы два тыдні таму БАТЭ ў гасцях перамог венгерскі «Відзі» (2:0).

Наступныя дзве гульні — з «Чэлсі»: 25 кастрычніка ў Лондане і 8 лістапада ў Барысаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0