Даляр расце дзявятыя таргі запар. Сёння ён падаражэў на 0,0174 да 2,1508 беларускага
Максімальны курс даляра ў гэтым годзе быў зафіксаваны на таргах 12 верасня — 2,1681, пасля чаго курс амерыканскай валюты цягам некалькіх сесій знізіўся да 2,0788. З таго моманту даляр толькі расце.
Еўра на пачатку таргоў сёння вырас на 0,0018 да 2,4708.
Расійскі рубель апусціўся на 0,0098 да 3,2502 беларускага за 100 адзінак.





