Жыхара Гомеля, які працаваў таксістам, спынілі ноччу на вуліцы Хатаевіча. Сваю версію падзей кіроўца распавёў парталу abw.by.

Ён сцвярджае, што даішнікі не патлумачылі, за што яго спынілі. Такіст кажа, што папрасіў даішнікаў: маўляў, спачатку скажыце, чаму спынілі, пасля я пакажу дакументы. А яны ў адказ проста пачалі афармляць пратакол за тое, што дакументаў у кіроўцы нібыта не было. Прычым, настойвае кіроўца, спынілі яго пад знакам «спыняцца забаронена».

Пасля мужчына пачаў здымаць дзеянні даішнікаў. Аднаму з інспектараў гэта вельмі не спадабалася. Ён некалькі раз сказаў, што яго здымаць нельга, пасля адабраў тэлефон, выкрыкнуўшы свайму напарніку: «23.4!» Маецца на ўвазе артыкул 23.4 КоАП — непадпарадкаванне службовай асобе.

Пасля таксісту надзелі кайданкі, забралі ў яго тэлефон і павезлі ў аддзяленне. Раніцай мужчыну адпусцілі, тэлефон аддалі. Відэа на ім захавалася.

Журналісты abw.by звязаліся з гомельскай аўтаінспекцыяй, але ДАІ ніяк пракаментавала дзеянні інспектара.

Таксіст накіраваў скаргу на дзеянні даішнікаў.

Але варта адзначыць, што пытанне са здымкай міліцыянта даволі спрэчнае. Ёсць некалькі юрыдычных трактовак наконт таго, ці можна здымаць міліцыянта падчас афармлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?