Дадатак Google Translate для iPhone займеў рэгіянальныя опцыі для больш якаснага перакладу. З дапамогай іх у карыстальніка, які праз дадатак камунікуе на англійскай, менш шанцаў заблытацца ў мове суразмоўцы.
Google Translate, які ўладальнікі смартфонаў могуць бясплатна загрузіць у App Store і Google Play, падтрымлівае 103 мовы і ўмее перакладаць размовы «на ляту» на 37 мовах. Распрацоўшчыкі прыкладання дадалі функцыю распазнання розных акцэнтаў англійскай, французскай, іспанскай і бенгальскай моваў.
Новыя опцыі «ўводу і вываду мовы» (speech input and output) з'явіліся ў ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Індыі і Бангладэш, Канадзе і Францыі, Мексіцы і Іспаніі. Пакуль абнаўленне даступна толькі для ўладальнікаў iPhone, паведамляе All Things How.
З'яўленне гэтых опцый можа быць вельмі карысным для падарожнікаў, якім часам складана ўлоўліваць тыя ці іншыя асаблівасці вымаўлення ў розных краінах для адной мовы.





