Дзве непаўналетнія сяброўкі з Магілёва прыдумалі незвычайны спосаб падзарабіць. Падрабязнасці распавяла Юлія Ганчарова, афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта.

Адной з дзяўчын 17 гадоў, другой — 16. Дзяўчаты падыходзілі да гандлёвых павільёнаў і прасілі прадаць ім нейкую дробязь, звычайна коштам 1 рубель 50 капеек. Рыхтавалі для аплаты купюру 50 рублёў, паказваючы прадаўцу. Пасля, калі прадавец пачынаў шукаць рэшту, дзяўчаты «нечакана знаходзілі» 50 капеек і аддавалі іх прадаўцу. Купюру 50 рублёў ціхенька хавалі. Звычайна прадавец не заўважаў гэтага і аддаваў тавар, а таксама 49 рублёў «рэшты».

Такім чынам дзяўчаты падманулі пяцярых прадаўцоў, зарабіўшы каля 250 рублёў. Але іх усё ж затрымалі і завялі крымінальную справу. Цяпер ім пагражае да 3 гадоў калоніі за махлярства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?