У суботу ўдзень на тэрыторыю краіны пачне паступаць цёплая паветраная маса з Заходняй Еўропы. Чакаецца +14—20 градусаў.
У нядзелю, 7 кастрычніка, днём у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Удзень +14—20, на поўдні да +22.
А вось у панядзелак зноў стане паступаць халоднае паветра з Балтыкі, і тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 8 па поўначы да 17 градусаў цяпла па Гомельшчыне.





