Dutch Defence Ministry
Міністэрства абароны Нідэрландаў абвясціла пра прадухiленне кібератакі Расіі на Арганізацыю па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ).
13 красавіка Служба ваеннай разведкі і бяспекі Нідэрландаў прадухіліла кібератакі ГРУ, накіраваную на АЗХЗ ў Гаазе, заявіла на прэс-канферэнцыі міністр абароны краіны Анк Бейлевелд.
У той жа дзень з краіны былі высланыя чацвёра расіян з дыпламатычнымі пашпартамі, што, як лічаць улады Нідэрландаў, з'яўляюцца супрацоўнікамі ГРУ.
Падазраваныя спрабавалі атрымаць доступ да бесправадной сеткі штаб-кватэры АЗХЗ. Хакерская аперацыя праводзілася пры непасрэднай блізкасці да аб'екта.
У аднаго з падазраваных быў канфіскаваны ноўтбук, які, па словах Бейлевелд, выкарыстоўваўся ў Малайзіі, каб атрымаць несанкцыянаваны доступ да файлаў аб катастрофе рэйса MH-17 на Данбасе.
Фатаграфіі падазраваных расіянаў былі прадэманстраваны на прэс-канферэнцыі. Таксама былі названыя іх імёны: Аляксей Марэнец, Яўген Серабракоў, Алег Сотнікаў і Аляксей Мінін.
Па дадзеных галандскай ваеннай разведкі, усе чацвёра з'яўляюцца супрацоўнікамі 5-га Галоўнага цэнтра спецыяльнай службы ГРУ (в / ч 26165). У аднаго з іх, як паведамляецца, была выяўленая квітанцыя на таксі ад Нясвіжскага завулка, дзе размяшчаецца будынак ГРУ да аэрапорта Шарамеццева.
Акрамя таго, у мужчын было выяўлена «спецыяльнае абсталяванне», а адзін з сотавых тэлефонаў, якія належаць падазраваным, быў актываваны каля будынку ГРУ, распавялі прадстаўнікі Нідэрландаў.
У ходзе сумеснай прэс-канферэнцыі прадстаўнік Вялікабрытаніі заявіў, што супрацоўнікі гэтай жа вайсковай часткі атакавалі сеткі Міністэрства замежных спраў Брытаніі неўзабаве пасля атручвання Сяргея Скрыпаля ў сакавіку гэтага года.
Намеснік старшыні камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Уладзімір Джабараў ужо заявіў ria.ru, што Расія люстэркава адкажа на высылку яе грамадзян з дыппашпартамі.
АЗХЗ удзельнічае ў расследаванні хімічных нападаў у Сірыі і атручвання былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў Солсберы.
***
Варта адзначыць, што Нарвегія арыштавала нядаўна расіяніна, які падазраецца ў шпіянажы, а Швейцарыя запатрабавала, каб Расія спыніла любую шпіёнскую дзейнасць на яе тэрыторыі.





