Сусветная шахматная Алімпіяда 2022 года пройдзе ў Беларусі. Такое рашэнне прынялі на пасяджэнні Генеральнай Асамблеі Міжнароднай федэрацыі шахмат (FIDE), якое праходзіць у Батумі, паведамляе міністэрства спорту і турызму.
Беларусь падала заяўку на правядзенне найбуйнейшага міжнароднага шахматнага турніру падчас пасяджэння прэзідэнцкай рады FIDE, якое сёлета ў красавіку прайшло ў Мінскай ратушы.
Наступная Сусветная шахматная алімпіяда 2020 года адбудзецца ў Ханты-Мансійску.
Таксама нядаўна змянілася кіраўніцтва FIDE. Кіраўніком шахматнай федэрацыі стаў былы расійскі віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч. У сваю чаргу старшыня Беларускай федэрацыі шахмат Настасся Сарокіна абраная віцэ-прэзідэнтам FIDE.





