president.gov.by

president.gov.by

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка распавёў падчас наведвання вайсковага палігона ў Івацэвіцкім раёне, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што часам прэстыж арміі, вайсковай службы з-за тых ці іншых адзінкавых негатыўных фактаў апускаюць настолькі, што людзі пачынаюць баяцца арміі. «Добрае ў нас войска, не без гэтых рознага роду праблем, як у Печах былі падзеі. Гэта армія, гэта было заўсёды», — сказаў ён.

 Лукашэнка выказаў меркаванне пра тое, што войска першапачаткова створана для вайны і правядзення вучэнняў. «А што б было ў Беларусі, калі б недзе загінулі 25 беларускіх грамадзян. Мы б, напэўна, на вушы ўсталі і гвалтам крычалі. А не бывае так, каб у ваюючай арміі не гінулі людзі», — правёў паралелі кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка звярнуў увагу, што факты гібелі вайскоўцаў, на жаль, здараюцца нават падчас вучэнняў. Ён прывёў у прыклад адзін факт часоў Савецкага Саюза з уласнага досведу. Адзін з этапаў таго вучэння праводзіўся ў Віцебскай вобласці.

«На маіх вачах. Ішла стральба. Як яны казалі, снарад надламаўся — не пайшоў па траекторыі — і трапіў у БТР. Восем чалавек у ім было. Усе загінулі», - распавёў Аляксандр Лукашэнка. «Катастрофа. Не дай бог, але на жаль», — дадаў ён.

«Нам яшчэ маліцца трэба за тое, што Бог нас збярог і што мы ў арміі не нясем такіх страт. Але гэта не апраўданне падзеям у Печах, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Прыкра тое, што ў нас ёсць, хай і адзінкавыя, факты дзедаўшчыны. у мяне ўнутры ўсё пераварочваецца. Бо, калі я служыў у пагранвойсках, мы наогул не ведалі, што такое дзедаўшчына».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0