Фота: @banksy / Instagram

Фота: @banksy / Instagram

Карціна Бэнксі «Дзяўчынка з шарам» самазнішчылася адразу пасля таго, як яе прадалі на аўкцыёне Sotheby's у Лондане за £1,04 млн, або $1,4 млн (без уліку прэміі пакупніка — за £860 тыс., або $1,1 млн).

Аўкцыённы дом атрымаў гэтую карціну ў 2006 годзе, і мяркуючы па ўсім, увесь гэты час у рамцы быў схаваны шрэдар (офісная прылада для драбнення паперы на палоскі або малюсенькія кавалачкі).

Адразу пасля «самазнішчэння» дырэктар Sotheby's Алекс Бранчык сказаў «Нас толькі што адбэнксілі». Ён таксама заявіў, што не ведаў пра схаваны механізм, які, хутчэй за ўсё, актывавалі з залы, у якой праходзіў аўкцыён, прычым зрабіць гэта мог сам Бэнксі.

Вечарам у суботу Бэнксі паказаў на ВІДЭА сакрэт незвычайнай рамы, якая знішчыла яго карціну падчас аўкцыёну 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0