Пракуратура Бабруйска паведаміла пра вынікі праверкі па рэзананснай справе.
Сілавікі аналізавалі абставіны, якія спрыялі забойству дзвюх жанчын у ліпені 2018 года. Жанчыны званілі з ваннай і прасілі дапамогі, але ўказалі няправільны адрас.
Чытайце: У Бабруйску забілі дзвюх жанчын. Яны патэлефанавалі ў міліцыю, але выратаваць іх не паспелі
Пракурорская праверка пайшла далей і высветліла, як ажыццяўляўся прафілактычны ўлік. Забойца быў пастаўлены на ўлік у верасні 2017 года на 8 гадоў. Але рэальна амаль ніякай працы міліцыя не вяла.
У выніку забойца пераехаў жыць да знаёмай на пяць месяцаў, аж да дня трагедыі, — і пра гэта ніхто нават не здагадваўся.
Як паведамляе пракуратура, бабруйскія міліцыянты «прыцягнуты да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці». Канкрэтнае пакаранне не ўказваецца.





