Расійскі баец змешанага стылю (ММА) Хабіб Нурмагамедаў перамог ірландца Конара Макгрэгара на турніры UFC 229 у Лас-Вегасе.

Паядынак адбыўся ў ноч на нядзелю, 7 кастрычніка, і завяршыўся ў чацвёртым раундзе.

Расіянін перамог суперніка здушальным прыёмам. Пасля гэтага ён вылаяўся на Макгрэгара, у лютасці прайшоўся па рынгу і паказаў пальцам на аднаго з членаў каманды ірландца. Затым Нурмагамедаў пераскочыў праз сетку і пабіўся з ім. Іх хутка разнялі, аднак пасля гэтага ўспыхнула масавая бойка з удзелам Макгрэгара і супрацоўнікаў паліцыі.

Калі бойка завяршылася, ірландзец сышоў у раздзявальню. Нурмагамедава прызналі пераможцам, аднак цырымоніі ўзнагароджання не праводзілі. Расіяніна вывелі з залы пад свіст гледачоў.

Для Нурмагамедава гэтая перамога стала 27-й у кар'еры ў 27 баях. МакГрэгар прайграў чацвёрты раз пры 21 перамозе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0