На выбарах у 13-ты Сейм у буйных гарадах Латвіі больш за ўсё галасоў набрала прарасійская партыя «Згода», сведчаць даныя Цэнтральнай выбарчай камісіі Латвіі. Аднак сфармаваць кааліцыю партыя не зможа — іншыя партыі, якія не бачаць сябе ў кааліцыі са «Згодай», атрымалі абсалютную большасць.
Праўда ў Даўгаўпілсе (Дзвінску), горадзе, дзе латышоў толькі каля 20%, а большасць насельніцтва складаюць славяне (рускія, палякі і беларусы), прарасійскія партыі атрымалі абсалютную большасць.
У Даўгаўпілсе (Дзвінску) за «Згоду» прагаласавалі 51,61% выбаршчыкаў. На другім месцы — Рускі саюз Латвіі (23,99%).





