Расійскі баец Хабіб Нурмагамедаў можа застацца без тытула чэмпіёна UFC праз інцыдэнт пасля бою з ірландцам Конарам Макгрэгарам. Пра гэта журналістам паведаміў прэзідэнт UFC Дэйна Уайт.
«Хабіб можа быць аштрафаваны або дыскваліфікаваны. Калі дыскваліфікацыя будзе працяглай, то, вядома, мы пазбавім яго тытула, — сказаў Дэйна Уайт. — Вядома, будуць санкцыі».
Расіянін не атрымае ганарар за бой у памеры $2 мільёны да канца расследавання. Яму могуць і не выплаціць адсотак з даходаў, атрыманых з платнага тэлепрагляду бою.
Нурмагамедаў патлумачыў, што стала прычынай бойкі.
«Хацеў бы папрасіць прабачэння ў атлетычнай камісіі штата Невада. Папрасіць прабачэння ў Лас-Вегаса. Ведаю, паказаў сябе не з найлепшага боку. Але я таксама чалавек і не разумею, чаму зараз столькі размоў пра тое, што я выскачыў з актагона. А што наконт слоў пра маю рэлігію, краіну, бацьку? Ён напаў на аўтобус у Брукліне. Ён ледзь пару людзей там не забіў. Чаму цяпер усе кажуць пра тое, як я пераскочыў праз клетку? Я не разумею», — сказаў Нурмагамедаў.
Чыйтайце таксама: Нурмагамедаў перамог Макгрэгара, а пасля напаў на яго каманду і пачаў масавую бойку ВІДЭА





