Сенат ЗША прагаласаваў за прызначэнне ў Вярхоўны суд прапанаванага прэзідэнтам ЗША Брэта Кавана, якога абвінавачвалі ў сэксуальных дамаганнях, паведамляе Reuters.
Лютыя спрэчкі з нагоды прапанаванай Трампам кандыдатуры Кавана не сціхалі некалькі тыдняў. Яго абвінавачвалі ў злоўжыванні алкаголем і сэксуальным гвалце.
З абвінавачваннямі ў бок Кавана ў сэксуальных дамаганнях у маладосці выступілі яго былыя аднакурснікі.
Паводле расследавання ФБР, абвінавачванні супраць рэспубліканца не пацвердзіліся.
Кавана атрымаў пажыццёвую пасаду суддзі Вярхоўнага суда. За прагаласавалі 50 сенатараў, супраць — 48.
Як паведамляецца, Кавана ўжо прыведзены да прысягі.
Такім чынам, рэспубліканцы атрымалі большасць у Вярхоўным судзе 5 да 4. Кансерватары пакідаюць за сабой апошняе слова па многіх спрэчных пытаннях, такіх як аборты, абарот зброі, правы ЛГБТ, іміграцыя.





