Напярэдадні прыезду прэзідэнта Расіі ў Магілёў на 5-ы Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, у абласным цэнтры з'явіліся ўлёткі з карыкатурнай выявай расійскага лідара. Надпіс на ўлётках: «Валодзя, едзь дадому! Магілёў супраць расійскага імперыялізму».
Нагадаем, што Пуцін прыедзе ў Магілёў 12 кастрычніка.





