Для прадпрымальнікаў можа быць забаронены анлайн-гандаль патрыманымі рэчамі. Такая прапанова вынесена на грамадскае абмеркаванне.
У выпадку, калі новаўвядзенне запрацуе, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы не змогуць прадаваць праз інтэрнэт-крамы патрыманыя рэчы. Аднак такая магчымасць застанецца для фізічных асобаў.
Мэта ініцыятывы — абарона пакупнікоў, якія не могуць даведацца пра ўсе недахопы адзення і абутку па адной карцінцы ў інтэрнэце.





