6 кастрычніка ў Мінскім раёне двое хлопцаў загінулі ад удару токам, калі пералазілі праз грузавы вагон, паведамляе МУС.
Двое хлопцаў і дзве дзяўчыны бавілі час каля чыгуначнай станцыі Памыслішча ў вёсцы Шчомысліца.
Хлопцы вырашылі ненадоўга адлучыцца, і праз некаторы час дзяўчаты пачулі шум. Хлопцы пералазілі праз вагон грузавога цягніка і былі смяротна траўмаваныя электратокам высакавольтных правадоў.
18-гадовы жыхар Брэсцкага раёна загінуў на месцы: на целе хлопца ёсць характэрны апёк ад электратраўмы. Другі юнак 2001 года нараджэння, навучэнец аднаго з ліцэяў Дзяржынска, памёр у машыне хуткай дапамогі па дарозе ў бальніцу.





