Даручэнні Лукашэнкі і Пуціна, дадзеныя імі 21 верасня ў Сочы, выкананы ў поўным аб'ёме, і частка з іх будзе дакументальна замацавана ў Магілёве на Форуме рэгіёнаў дзвюх дзяржаў. Пра гэта заявіў сёння пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч.

Фота: БелТА.

Фота: БелТА.

У прыватнасці, у Магілёве падпісаны балансы ўзаемных паставак сельскагаспадарчай прадукцыі.

«Учора былі падпісаныя балансы паставак нафтапрадуктаў у Беларусь», — сказаў Бабіч. На просьбу распавесці пра сутнасць гэтых дамоўленасцей, дыпламат сказаў, што «пра гэта ўсе раскажуць прэзідэнты».

Разам з тым Міхаіл Бабіч пацвердзіў, што бюджэт Беларусі і далей будзе атрымліваць мыты ад 6 мільёнаў тон расійскай нафты.

«Дамоўленасці ў гэтай частцы працягваюць дзейнічаць», — заявіў пасол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?