На мінулых выходных, 7 кастрычніка, у Рызе прайшлі выніковыя баі чэмпіянату свету па кікбоксінгу па версіі WAK1F (World Amateur K-1 Federation).
Агулам было каля 200 удзельнікаў.
У вагавай катэгорыі да 67 кілаграм сярод мужчын чэмпіёнам свету стаў барысаўскі пажарнік Кірыл Карнюшка.
Яму 21 год, з якіх прыкладна 6 хлопец трэніруецца ў барысаўскім філіяле спартыўнага клуба «Патрыёт».
У фінале ён адправіў у накаўт баска ўдарам калена ў галаву.
Кірыл другі справа: