У Мінску былы работнік банка незаконна афармляў на кліентаў крэдытныя дагаворы, а атрыманыя грошы прайграваў у казіно, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Сума выкрадзенага склала 10 тысяч рублёў.
Былы супрацоўнік банка меў доступ да базы даных з тэлефонамі кліентаў. Ён у рэжыме анлайн афармляў на іх крэдытныя дагаворы. Пасля ад іх імя атрымліваў грошы і прайграваў іх у казіно.
Распачатая крымінальная справа па ч.3 арт.212 КК (крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі).