У кітайскім Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне афіцыйна пацвердзілі існаванне так званых «лагераў перавыхавання» мусульман, якія абвінавачваюцца ў рэлігійным экстрэмізме, паведамляе CNN.

Праўкі ў закон пацвярджаюць паведамленні пра масавыя затрыманні ў уйгураў. Былыя вязні распавядаюць, што іх прымушалі ў «лагерах перавыхавання» крычаць патрыятычныя лозунгі, спяваць рэвалюцыйныя песні і вывучаць працы кітайскага прэзідэнта Сі Цзіньпіна.

Згодна з новымі правіламі, усе чыноўнікі і праваахоўнікі ў рэгіёне павінны даць клятву, у якой яны абавязваюцца быць лаяльнымі сябрамі камуністычнай партыі і не мець ніякіх рэлігійных перакананняў. Марксізм і ленінізм — адзіная вера, якую яны могуць вызнаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0