$15 тысяч выдзеліла грантавая служба Дзярждэпартамента ЗША грамадскаму культурна-гістарычнаму аб'яднанню «Фонд Касцюшкі» на рамонт страхі музея, паведамляе «Вечерний Брест». Кіраўнік музея Леанід Несцярчук кажа, што гэта ўжо трэці міжнародны грант.

Першы атрымалі ў 2004 годзе (30 тысяч даляраў) на аднаўленне дома Касцюшкі. У 2007 годзе быў атрыманы грант ад ЮНЕСКА ў памеры 50 тысяч еўра на распрацоўку праектнай дакументацыі аднаўлення палаца Пуслоўскіх у Косаве, які знаходзіцца за некалькі сотняў метраў ад музея Касцюшкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0