Нацыянальны сход Арменіі на пазачарговым пасяджэнні ў чацвер, 1 лістапада, другі раз не абраў прэм'ер-міністра краіны, паведамляюць «Навіны Арменіі». У адпаведнасці з канстытуцыяй краіны парламент будзе распушчаны.

Адзіным кандыдатам на пасаду прэм'ер-міністра быў в.а. прэм'ера Нікол Пашынян, які 16 кастрычніка падаў у адстаўку. Тады ён патлумачыў, што адстаўка носіць фармальны характар і патрэбна для роспуску парламента.

«Нацыянальны сход распускаецца паводле закона. Віншую», — напісаў 1 лістапада Пашынян на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«За» і «супраць» кандыдатуры Пашыняна на паседжанні 1 лістапада не прагаласаваў ніхто, 13 устрымаліся. Дзве фракцыі — «Дашнакцуцюн» і «Царукян» — заявілі, што не прымуць удзел у галасаванні. 

Датэрміновыя выбары прызначаныя на пачатак снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0