У Магілёве расследуецца крымінальная справа аб махлярстве ў сацсетках, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Па дадзеных следства, абвінавачаны з 2015 па 2018 год у сацсетках і на інтэрнэт-рэсурсах, выкарыстоўваючы фэйкавыя старонкі з імёнамі і фотаздымкамі дзяўчат, адпраўляў паведамленні мужчынам з запрашэннем на вячэру. Пры гэтым, у ходзе перапіскі, прасіў папоўніць баланс нумара мабільнага тэлефона на 20 рублёў. У далейшым пераводзіў грошы з рахункаў аператараў сувязі на асабістыя разліковыя рахункі.

Па крымінальнай справе пацярпелымі прызнана больш за тысячу чалавек. А падазраваны змешчаны пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0