Абаіх выклікалі ў міліцыю. Там яны знаходзяцца ўжо 6 гадзін, паведаміла радыё «Свабода».

Беларускі актывіст анархісцкага руху Вячаслаў Касінераў і ягоная жонка Марына Насенка не выходзяць на сувязь пасьля таго, як аб 11-й гадзіне 1 кастрычніка пайшлі ў Маскоўскі РУУС Менска.

Адносна Касінерава і Насенкі распачалі працэсы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў на Facebook. Якія менавіта матэрыялы маюцца на ўвазе, невядома.

Затрымліваць людзей у міліцыі могуць максымум на тры гадзіны, калі толькі за правапарушэньне не прадугледжаны арышт — тады чалавека могуць затрымаць на 72 гадзіны да суду.

Па стане на 17 гадзінаў Касінераў і Насенка не адказваюць на тэлефанаваньні і паведамленьні ў сацсетках. 

Сябра затрыманых Зьміцер Паліенка расказаў Свабодзе, што таксама ня можа зьвязацца зь імі і з чалавекам, які ішоў зь імі ў РУУС. У Маскоўскім РУУС яму адказалі, што Касінерава і Насенкі «там няма».

Касінерава запрашалі атрымаць позву праз SMS, пагражалі «ўжыць меры да прыводу ў РУУС», калі ён папрасіў перанесьці разьбіральніцтва па справе на іншы дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0