Украінскі сайт «Інформнапалм», які займаецца osint-выведкай, паведамляе, што пры мяжы з Беларуссю неўзабаве з'явіцца яшчэ адна расійская вайсковая часць. 

Грунтуючыся на аналізе адкрытых крыніц, «Інформнапалм» сцвярджае, што часць з'явіцца ў гарадку Унеча, ад якога да беларускай мяжы 48 кіламетраў, да Касцюковіч — 80, да Магілёва — 230. 

Пра гэта, варта адзначыць, паведамлялі і рэгіянальныя расійскія СМІ. 

Паводле ўкраінскіх аналітыкаў, часць ва Унечы будзе выконваць задачы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння: захоўванне боепрыпасаў, тэхнікі і гд. 

Колькасць вайскоўцаў паводле папярэдніх ацэнак складзе да 500 чалавек. 

Такім чынам, гэта будзе ўжо трэці расійскі вайсковы аб'ект уздоўж мяжы з Беларуссю: раней паведамлялася пра фармаванне мотастралковай брыгады ў Клінцах Бранскай вобласці і мотастралковай дывізіі ў Ельні Смаленскай вобласці.

Ельнінская дывізія будзе месціцца на адлегласці кароткага маршу ад Оршы — галоўнага транспартнага вузла на поўначы Беларусі, а Клінцоўская — ад Гомеля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0