Фота ДАІ Віцебска

Фота ДАІ Віцебска

Сёння раніцай у гадзіну пік у Віцебску дзяўчына з 10-гадовым стажам кіроўцы, рухалася па вул. Леніна ў бок Ратушы, паведамляе ДАІ Віцебска.

Яна не ўлічыла ўмовы надвор'я (быў слізкі асфальт), у выніку машыну занесла, яна выехала на ходнікі і пратараніла чыгунную агароджу перад мостам Кастрычніцкі праз раку Віцьба. Цікава, што аўтамабіль спыніў люк за агароджай.

Кіроўца не пацярпела і самастойна пакінула машыну.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна