Ганна Красуліна.

Ганна Красуліна.

Прэс-сакратарку Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганну Красуліну міліцыя хоча дэпартаваць з Беларусі.

Яна нарадзілася і жыла на Урале, таму мае расійскае грамадзянства, але з 2002 года жыве ў Беларусі. Яе муж — беларус, вядомы гісторык Яўген Красулін. Яны разам вучыліся ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце і, ажаніўшыся, прыехалі жыць у Беларусь.

У 2006 годзе Красуліна перавезла ў Беларусь сваіх бацькоў і, як яна кажа, абарвала сувязі з Расіяй.

Міліцыя паведаміла ёй, што знайшла падставы для дэпартацыі ў «інтарэсах грамадскага парадку». Справа ў тым, што Красуліна двойчы прыцягвалася да адказнасці за ўдзел у апазіцыйных акцыях, а таксама адзін раз за праезд без білета.

У 2006 годзе яна працавала на штаб Аляксандра Мілінкевіча, у 2010 годзе была прэс-сакратаркай Яраслава Раманчука, цяпер працуе прэс-сакратаркай АГП.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?