Праваахоўнікі затрымалі двух беспрацоўных мінчукоў, якіх падазраюць у выкраданні чатырох аўтамабіляў, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Высветлілася, што 21-гадовы і 23-гадовы жыхары Фрунзенскага раёна перад першым выкраданнем сустрэліся ў арандаванай на суткі кватэры. Адзін з таварышаў прапанаваў другому скрасці ровар.

Гуляючы, двое сяброў перадумалі і адчынілі прыпаркаваны «Фальксваген Гольф». Каб не трапіць на вочы выпадковых мінакоў, зламыснікі адправіліся дадому пераапрануцца. Пасля чаго яны зноў сустрэліся і вярнуліся да аўтамабіля, селі ў яго і адправіліся катацца па Мінску.

Праваахоўнікам хлопцы патлумачылі, што толькі хацелі пакатацца. Іх падазраюць у выкраданні яшчэ трох аўтамабіляў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна