Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата адмаўляецца ўдзельнічаць у працэсе стварэння аўтакефальнай Украінскай праваслаўнай царквы. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Сабора епіскапаў УПЦ МП.

«Сабор епіскапаў адзначае, што працэс давання так званага томаса аб аўтакефаліі з'яўляецца штучным, навязаным звонку», — гаворыцца ў дакуменце.

«Пры такіх умовах уступленне епіскапату, духавенства і свецкіх Украінскай Праваслаўнай Царквы да гэтых працэсаў лічым немагчымым», — адзначаецца ў заяве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна