Мінабароны Нарвегіі абвінаваціла расійскіх вайскоўцаў у збоі сістэмы GPS падчас вучэнняў НАТО Trident Juncture, паведамляе Associated Press.

«Мы паінфармаваны, што перашкоды ў перыяд з 16 кастрычніка па 7 лістапада былі згенераваныя расійскімі войскамі на Кольскім паўвостраве ў Арктыцы», — заявілі ў нарвежскім вайсковым ведамстве. Удакладняецца, што збой не прывёў да інцыдэнтаў.

Раней прэм'ер-міністр Фінляндыі Юха Сіпіля заявіў, што працу сістэмы GPS парушылі спецыяльна, і выказаў меркаванне, што Расія можа мець дачыненне да гэтага збою.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна