life:) адкрыў USSD-нумары для дабрачыннай дапамогі. Дзякуючы гэтай паслузе ў абанентаў мабільнага аператара з'явілася магчымасць ўсяго за два клікі падтрымаць дабрачынныя і валанцёрскія арганізацыі, сацыяльныя платформы.

Пералічыць сродкі на карысць адной з арганізацый можна двума спосабамі: набраць на сваім тэлефоне *222# і абраць са спісу меню нумар арганізацыі, на карысць якой будзе здзейснены плацеж. Ці набраць на сваім смартфоне адзін з адмысловых кароткіх кодаў:

Беларускі дзіцячы хоспіс — *222*1#

«БлагоДарім» — *222*2#

«SOS — Дзіцячыя вёскі» — *222*3#

Магілёўскі дзіцячы хоспіс — *222*4#

Цэнтр дапамогі аўтычным дзецям — *222*6#

«ЮніХэлп» — *222*7#

Дабрачынны фонд «Шанс» — *222*8#

Сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Цэнтр ПОРА» — *222*11#

Установа «ІмёныМедыя» — *222*12#

Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» — *222*13#

Цэнтр дапамогі жыццю — *222*14#

Пры любым спосабе пералічэння сродкаў сэрвіс прапануе абанентам выбраць суму ахвяравання: 1,2 ці 5 беларускіх рублёў, дадаткова спісваецца камісія — 4,5% ад сумы пераводу.

Ахвяраваць на дабрачыннасць могуць абаненты ўсіх тарыфных планаў life:) для фізічных асоб, акрамя тарыфу Свабодны life:) USSD-запыты меню *222# не тарыфікуюцца. Больш падрабязна пра паслугу можна даведацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0