Ва ўкраінскі пракат выйшла «Дзікае поле» — рэжысёрскі дэбют Яраслава Ладыгіна, экранізацыя «Варашылаўграда» Сяргея Жадана — папулярнага ўкраінскага рамана пра жыццё Луганшчыны пачатку 2000-ых. Раман выдаваўся на некалькіх еўрапейскіх мовах, у тым ліку па-беларуску.

Дзеянні фільма адбываюцца на Данбасе, куды пасля доўгай паўзы вяртаецца галоўны герой. Ён шукае свайго брата, які спрабаваў абараніць сямейны бізнэс — старую бензакалонку. Яна не вельмі каштоўная, але знаходзіцца на важным участку зямлі.

За першы тыдзень фільм сабраў у кінатэатрах 1,37 мільёна грыўняў (каля 50 тысяч даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0