37-гадовы жыхар Лунінецкага раёна падазраецца ў дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетняй, паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Пацярпелая — дачка падазраванага. Аб дамаганнях даведалася мама дзяўчынкі і паведаміла ў міліцыю.

Следчы камітэт распачаў у дачыненні да мужчыны крымінальную справу па ч.2 арт. 168 «Палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту». Падазраванага ўзялі пад варту.

Сям'я характарызуецца станоўча, на ўліку не стаіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0