Мінская ДАІ з 15 лістапада будзе эвакуяваць аўтамабілі, якія перашкаджаюць камунальнікам прыбіраць вуліцы.

Калі даішнікі пабачаць машыну, прыпаркаваную на праезнай частцы або з парушэннем правілаў дарожнага руху, яе адвязуць на штрафстаянку. Міліцыянты спасылаюцца на неабходнасць прыбіраць вуліцы ў сувязі са зменай надвор'я. 

У ДАІ падкрэсліваюць, што эвакуацыя будзе ладзіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0