Здарэнне адбылося апоўначы на вуліцы Ільіна, паведамляе прэс-служба МНС.

Ратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме. Пажарныя, што прыбылі на месца здарэння, пабачылі, што гарыць дах двухкватэрнага дома, а гаспадары стаяць на вуліцы.

Мужа і жонку, што жывуць у адной з кватэр, пабудзіў аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Пачуўшы яго гук, гаспадыня пабудзіла мужа і яны ўратаваліся,а пажарныя лакалізавалі і патушылі пажар. Кватэра суседкі не пашкоджаная. Пацярпелых няма.

Магчымая версія прычыны пажару — кароткае замыканне электраправодкі пральнай машыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0