Андрэй Белякоў. Фота Minsknews.by.
Як стала вядома «Народнай Волі», 42-гадовы Андрэй Белякоў, які ў маі пакінуў пост першага сакратара БРСМ, працуе цяпер у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы.
«Асноўная мая дзейнасць — гэта навуковая сфера», — сказаў Белякоў у інтэрв'ю Марыі Эйсмант. У РІВШ ён працуе намеснікам начальніка ўпраўлення па выхаваўчай працы з моладдзю.
Адначасова Белякоў застаецца членам Савета Рэспублікі, ён быў абраны ў 2016 ад Гомельскай вобласці. Сенатары, падкрэслівае выданне, працуюць на грамадскіх пачатках і заробку не атрымліваюць.
Белякоў кіраваў Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі менш за чатыры гады. На яго месца быў абраны 31-гадовы Дзмітрый Варанюк.





