Намеснік міністра па пытаннях часова акупаваных тэрыторый Украіны Георгій Тука назваў ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі аб размяшчэнні беларускіх міратворцаў у Данбасе «недапушчальнай».

Георгій Тука.

Георгій Тука.

У адказ на пытанне карэспандэнта «Нашай Нівы» Тука заявіў, што Беларусь не цалкам самастойная ў прыняцці сваіх рашэнняў, бо з'яўляцца часткай «саюзнай дзяржавы». Палітык мяркуе, што нічога дзіўнага ў гэтым няма, бо патэнцыялы і магутнасці Беларусі і Расіі проста непараўнальныя.

«Я хачу падзякаваць Аляксандру Рыгоравічу за такую ініцыятыву, але, я лічу, яна недапушчальная для ўкраінскага боку і наўрад ці будзе прынятая. Па прычыне таго, што Беларусь і Расія — дзяржавы-хаўрусніцы. Для пераважнай большасці грамадзян Украіны гэта будуць тоесныя паняцці — што вайсковец Беларусі, што вайсковец Расіі. І дапусціць у якасці міратворцаў грамадзян Беларусі на тэрыторыю, акупаваную Расійскай Федэрацыяй — наўрад ці такое рашэнне ўкраінскія грамадзяне ўспрымуць станоўча».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?